Дзякуй усім, хто далучыліся да стварэння беларускай бібліятэкі - сваімі кнігамі і парадамі. Тут вы можаце пабачыць спіс кніг📚, што знаходзяцца ў прасторы «Itaka books» і якія вы можаце ўзяць пачытаць БЯСПЛАТНА! На рукі аднаму чалавеку можна ўзяць да 5 кніг на месяц.
Каб удакладніць наяўнасць ці забраніраваць кнігу, напішыце адміністратар_цы «Itaka books» у інстаграм.
Часы працы прасторы:
пн-пт 16:00-21:00
сб-нд 11:00-21:00
Адрас: прастора «Itaka books» знаходзіцца ў цэнтры Тбілісі - 5 Shota Nishnianidze St.
Тут цёпла, утульна і атмасферна — можна забраць кнігу дадому ці застацца пачытаць тут.
Добрага чытання!